Усе навіны

Скрыпчанка пра падазрэнне «Шахцёра» ў дагаварняках: «Футбалісты і трэнеры клуба не вінаватыя ў гэтай сітуацыі»

9 траўня 2023, 20:58

Галоўны трэнер мінскага «Дынама» Вадзім Скрыпчанка пракаментаваў магчымы ўдзел у дагаворных матчах салігорскага «Шахцёра».

«Тыя футбалісты і трэнеры, якія працуюць зараз у «Шахцёры», не вінаватыя ў гэтай сітуацыі. У нейкай ступені чыста па-спартыўнаму, па-чалавечы шкада, што магчымы такі варыянт. Яшчэ няма рашэння.

Але ў той жа час я не думаю, што з амбіцыямі каманды, трэнерскага штаба, Аляксея Анатольевіча Багі гэта нейкім чынам паўплывае на характар далейшай працы. Як бы сітуацыя ні склалася, думаю, «Шахцёр» працягне гэтак жа прафесійна ставіцца да справы, рыхтавацца да гульняў і імкнуцца падтрымліваць свой узровень», – сказаў Скрыпчанка.