Усе навіны

АБФФ не прыняў рашэнне па справе «Шахцёра». Прэс-канферэнцыю, запланаваную на заўтра, адмянілі (football.by)

10 траўня 2023, 19:41
1

Кантрольна-дысцыплінарны камітэт Беларускай федэрацыі футбола не прыняў рашэнне наконт салігорскага «Шахцёра» і іншых удзельнікаў справы пра дагаварныя матчы.

Рашэнне адкладзена на нявызначаны тэрмін.

Таксама была адмена прэс-канферэнцыя, на якой павінны былі быць абвешчаныя вынікі паседжання.

Пытанне ліцэнзавання беларускіх клубаў у еўракубках таксама было адкладзенае з-за непасрэднай сувязі апошняга са справай пра дагаварныя матчы. Звесткі пра ўдзельнікаў ад Беларусі неабходна прадставіць ва УЕФА да 1 чэрвеня.