Усе навіны

Альшэўскі пра серыю пенальці ў Кубку з «Нёманам»: «Кудравец узяў на сябе адказнасць. Малады футбаліст фармуецца толькі так»

11 траўня 2023, 11:14

Галоўны трэнер БАТЭ Кірыл Альшэўскі пракаментаваў серыю пенальці ў матчы ў адказ паўфіналу Кубка Беларусі з «Нёманам» 0:0 (5:4 па пенальці).

– Настаўленні да Кудраўца былі нейкія ці ўсё-ткі ён сам вырашыў абсалютна?

– Ведаеце, я скажу так. Кудра [Андрэй Кудравец] у мінулым годзе, калі гулялі з «Гродна» і калі Савіцкі прабіў, ён яго забраў. Гэта была ўстаноўка трэнера. У гэтым годзе, калі мы гулялі з [мінскім] «Дынама», выразна была ўстаноўка па Быкаву канкрэтна, куды ён праб'е. Кудра узяў на сябе і той пенальці не адбіў, а мяч прыляцеў туды, куды было першапачаткова, – узяў на сябе адказнасць.

Малады футбаліст фармуецца толькі тады, калі ён бярэ на сябе нейкія рашэнні. Гэта значыць, у дадзеным выпадку ён апынуўся няправы. І ён пра гэта зараз разумее. І зараз ён ужо выбірае паміж тым, што ён паслухае ўсё ж такі трэнера, або, умоўна кажучы, возьме зноў на сябе адказнасць. Яго фармаванне за кошт гэтых рашэнняў будзе адбывацца.

Пытанне ў тым, што ў любым выпадку ён прыняў гэтае дзеянне на сябе. І меў рацыю, што прывяло нас далей да фіналу, – сказаў Альшэўскі.