Усе навіны

Шульц узначаліць «Базель» у наступным сезоне

12 траўня 2023, 22:15

Новым галоўным трэнерам «Базеля» стане Ціма Шульц, паведамляе афіцыйны сайт клуба.

Спецыяліст пачне работу ў наступным сезоне. Цяпер в. а. галоўнага трэнерам з'яўляецца Хайка Фогель, які прыняў каманду пасля адстаўкі Аляксандэра Фрая.

Кантракт 45-гадовага Шульца разлічаны на 2 гады. Нямецкі спецыяліст з 2020 па 2022 год узначальваў «Санкт-Паўлі».

«Базель» займае 5-е месца ў чэмпіянаце Швейцарыі. Каманда дайшла да 1/2 фіналу Лігі канферэнцый, дзе ў першым матчы на выездзе перамагла «Фіярэнціну» (2:1).