Усе навіны

Гюндаган хоча застацца ў «Ман Сіці», але пры ўмове падпісання 2-гадовага кантракту

15 траўня 2023, 09:09

«Манчэстэр Сіці» і паўабаронца Ілкай Гюндаган вядуць перамовы пра падаўжэнне кантракту, які заканчваецца летам.

Па інфармацыі The Athletic, бакі не могуць дамовіцца пра працягласць пагаднення і фінансах. Клуб прапануе 1-гадовую дамову, а сам немец хоча атрымаць кантракт мінімум на 2 сезоны.

Такія ўмовы яму прапануе «Барселона» – гэты варыянт падабаецца цяжарнай жонцы 32-гадовага футбаліста.

У «Ман Сіці» пры гэтым не маюць намеру рызыкаваць, бо чакаюць гульнявога спаду Гюндагана з-за ўзросту.

У бягучым сезоне Ілкай правёў 47 матчаў, на яго рахунку 9 галоў і 7 асістаў.