Усе навіны

УЕФА дапусціць «Жырону» у еўракубкі ў выпадку выхаду каманды – City Group мае менш за 50% акцый клуба

16 траўня 2023, 08:48

УЕФА дапусціць «Жырону» ў еўракубкі ў наступным сезоне ў выпадку кваліфікацыі каманды праз Ла Лігу, нягледзячы на тое, што City Group таксама валодае «Манчэстэр Сіці», удзельнікам Лігі чэмпіёнаў.

Па рэгламенце саюза клубы з аднолькавымі ўладальнікамі не могуць адначасова ўдзельнічаць у еўракубках.

Як паведамляе Mundo Deportivo, «Жырона» пад гэтае правіла не падпадае, таму што City Group мае менш за 50% акцый клуба.

За 4 туры да фінішу каталонцы ідуць 7-і ў табліцы – гэта зона Лігі канферэнцый.