Усе навіны

Прэзідэнт «Інтэра» Чжан: «Індзагі будзе трэнерам клуба яшчэ шмат сезонаў»

17 траўня 2023, 09:42
1

Прэзідэнт «Інтэра» Стывен Чжан падзяліўся ўражаннямі ад другой перамогі над «Міланам» (2:0, 1:0) і выхадам у фінал Лігі чэмпіёнаў.

«Шчыра? Кожны сезон асаблівы, але калі б мне сказалі, што мы дойдзем да фіналу Лігі чэмпіёнаў, я б з цяжкасцю ў гэта паверыў. Адзіны, хто казаў мне гэта – Лукаку. Я не ведаю, ці быў гэта жарт, але ён гэта казаў.

Сімоне Індзагі мае менталітэт пераможцы, ён вельмі добра ўмее весці каманду па правільным шляху. У кожным сезоне ў яго бываюць моманты ўзлётаў і падзенняў. Але ён будзе трэнерам «Інтэра» яшчэ шмат сезонаў. Я працаваў са шматлікімі трэнерамі, хаця мне ўсяго 31 год. Індзагі асаблівы: ён вельмі спакойны, незалежна ад таго, выйграваеце вы ці прайграваеце, ён застаецца спакойным. Гэта асаблівая якасць. Да таго ж ён адзіны, хто ніколі не просіць у мяне гульцоў.

«Рэал» і «Ман Сіці» – дзве вельмі моцныя каманды, але мы прайшлі групу з двума вельмі моцнымі камандамі («Баварыя» і «Барселона» заўв.), таму я ўпэўнены, што ў фінале будзе выдатны матч», – сказаў Чжан.