Усе навіны

Прэзідэнт «Інтэра» Чжан: «Я думаў Лукаку жартуе, калі ён сказаў, што мы выйдзем у фінал ЛЧ»

17 траўня 2023, 18:56

Прэзідэнт «Інтэра» Стывен Чжан распавёў, хто з гульцоў каманды ў пачатку сезона прадказаў выхад у фінал Лігі чэмпіёнаў.

«Кожны сезон асаблівы, але калі б на пачатку гэтай кампаніі мне сказалі, што мы выйдзем у фінал Лігі чэмпіёнаў, мне было б цяжка паверыць у гэта.

У пачатку сезона Рамэлу Лукаку сказаў мне пра гэта. Я падумаў, што ён жартуе, але матч за матчам, і мы пачалі верыць», – сказаў Чжан.

Сапернік «Інтэра» у фінале ЛЧ вызначыцца ў матчы паміж «Манчэстэр Сіці» і «Рэалам».