Усе навіны
Photo

Шпілеўскі прызнаны найлепшым трэнерам Кіпра ў сезоне-2022/23

19 траўня 2023, 08:17

Галоўны трэнер «Арыса» з Лімасола Аляксей Шпілеўскі прызнаны па версіі футбалістаў найлепшым трэнерам Кіпра ў сезоне-2022/23.

Нагадаем, што «Арыс» Шпілеўскага, за які выступаюць беларусы Яўген Яблонскі і Арцём Шуманскі, за два туры да канца чэмпіянату Кіпра ідзе на першым месцы, апярэджваючы АПАЭЛ на тры ачкі.