Усе навіны
Фота

Савіцкі пра няроўнае поле ў Бабруйску: «Паляна топ, дыван. Хачу, каб усе газоны былі на такім узроўні»

20 траўня 2023, 18:20
2

Паўабаронца «Нёмана» Павел Савіцкі падвёў вынік матчу з «Белшынай» (2:0) у 9-м туры чэмпіянату Беларусі. Футбаліст іранічна ацаніў якасць праблемнага газона стадыёна ў Бабруйску.

– Было шмат барацьбы. Паляна была топ, газон топ. Дыван. Нам нічога не перашкаджала гуляць. Проста супергазон. Хачу, каб усе газоны ў Беларусі былі на такім узроўні, як у Бабруйску. Але мы выйгралі, працягваем ісці далей.

Перамогу прысвячаю Андрэю Горбачу (экс-абаронца «Нёмана» – Tribuna.com). З днём нараджэння, – сказаў Савіцкі.