Усе навіны

Гендырэктар данецкага «Шахцёра» Палкін: «Падзяка «Барселоны» расійскім заўзятарам – немагчымы і амаральны ўчынак»

22 траўня, 11:45

Генеральны дырэктар данецкага «Шахцёра» Сяргей Палкін відэазварот гульцоў «Барселоны» Алекса Бальдзе і Сэрджы Раберта да расійскіх заўзятараў пасля перамогі ў Ла Лізе.

«Украінскі футбольны клуб «Шахцёр» выказвае сваё абурэнне з нагоды распаўсюджанага відэазвароту гульцоў «Барселоны» Алехандра Бальдэ і Сэрджы Раберта са словамі падзякі футбольным заўзятарам з Расіі.

Другі год на тэрыторыі Украіны ідзе крывавае ваеннае ўварванне з боку Расійскай Федэрацыі, якому няма апраўдання. Ахвярамі гэтай вайны сталі тысячы ўкраінцаў, разбураны дзясяткі гарадоў, мільёны людзей страцілі свае дамы і сталі бежанцамі. Увесь свет аб’яднаўся ў падтрымцы Украіны і ўкраінскага народа і асудзіў уварванне. Кожны дзень мы робім усё, каб наблізіць перамогу Украіны і абараніць еўрапейскія каштоўнасці свабоды і дэмакратыі. Асаблівую дапамогу Украіне аказвае польскі народ: у прыватнасці, сваю салідарнасць з украінцамі неаднаразова дэманстраваў капітан нацыянальнай зборнай Польшчы і нападаючы «Барселоны» Роберт Левандоўскі.

І ў гэты час мы бачым, як футбалісты аднаго з вядучых клубаў свету, «Барселоны» выказваюць ім сваю падзяку і падтрымку. Мы лічым гэта немагчымым і проста амаральным учынкам. Мы павінны памятаць, што ні адна перамога на футбольным полі не варта жыцця дзіцяці, ніякія грошы, заробленыя на футбольным рынку, не вартыя разбураных гарадоў і скалечаных лёсаў людзей.

Спадзяемся, ФК «Барселона» ўсведамляе, што іх падтрымка такой краіны, як Расія, у цяперашні час абсалютна недапушчальная. Мы чакаем, што клуб прызнае сваю памылку і будзе пазбягаць такіх сітуацый у будучыні», – цытуе Палкіна афіцыйны сайт данецкага «Шахцёра».

Нагадаем, з 24 лютага 2022 году Расія працягвае вайну ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.