Усе навіны

Сялюк пра сыход Бандааго з мiнскага «Дынама»: «У Скрыпчанкі выходзяць адны і тыя ж людзі»

22 траўня, 20:20
1

Агент Абдул Бандааго Дзмітрый Селюк распавёў падрабязнасці сыходу яго кліента з мiнскага «Дынама».

– Футбольнаму клубу «Дынама» пашанцавала, што ў свой час імі быў зроблены правільны выбар, і да іх прыйшоў гулец зборнай Буркіна-Фасо. Я паглядзеў пару матчаў «Дынама», і ўбачыў, што Вадзім Скрыпчанка не раціруе склад і ў яго выходзяць адны і тыя ж людзі.

З прычыны таго, што ён не атрымліваў гульнявой практыкі, я прапанаваў «Дынама» яго забраць. Навошта яму проста так сядзець і атрымліваць за гэта грошы. Скрыпчанка пагадзіўся са мной, што ён можа пайсці.

Вось ён сышоў, і практычна праз некалькі гадзін пасля скасавання кантракту з «Дынама» ён падпісаў кантракт з футбольным клубам «Цэле», які будзе гуляць у еўракубках, – распавёў Сялюк.