Усе навіны

Канадскай футбалістцы «Мінска» Ламанэ не дазволілі жыць на базе клуба – прыйшлося здымаць кватэру за свой кошт

22 траўня, 23:26

Па інфармацыі «Трыбуны», канадская футбалістка «Мiнска» Патрысія Ламана перастала жыць на базе клуба, дзе правяла першы час пасля прыезду ў Беларусь.

У клубе сказалі, каб яна шукала сабе кватэру - прычым за свае грошы. У Патрысіі знайшліся сродкі, каб з'ехаць у арэнднае жыллё - хоць і не без праблем: банкаўскія карткі канадкі ў Беларусі не працавалі.

Футбалістка знайшла выйсце, але зараз, па сутнасці, жыве ў Беларусі за свой кошт, бо заробак канадкі памерам у 900 рублёў выплачваецца не цалкам.

У гэтым сезоне форвард прыняла ўдзел у шасці матчах і забіла сем мячоў.