Усе навіны

Свiрэпа пра пазбаўленне «Энергетыка-БДУ» срэбра: «Пакуль медаль у мяне. Ніхто нічога не казаў і не звязваўся»

23 траўня 2023, 19:22
2

Экс-гулец «Энергетыка-БДУ» Аляксандр Свірэпа падзяліўся думкай пра справу «Шахцёра».

Нагадаем, 11 траўня КДК АБФФ разгледзеў інфармацыю, што ў ЧБ-2022 кіраўніцтва «Шахцёра» арганізавала дагаворныя матчы і фінансава стымулявала клубы вышэйшай лігі. У выніку «Шахцёр» быў пазбаўлены залатых медалёў, «Энергетык-БДУ» – сярэбраных. У гэтых клубаў і «Белшыны» таксама знялі ачкі на сезоны 2023 і 2024 гадоў. 30 чалавек атрымалі розныя дыскваліфікацыі і штрафы, але 25 з іх не будуць забаненыя, калі выплацяць прызначаныя сумы. Падрабязней пра справу «Шахцёра» можна даведацца па спасылцы ніжэй.

– Сярэбраны медаль прыйшлося аддаць? Як гэтая працэдура праходзіць?

– Пакуль медаль у мяне. Ніхто нічога не казаў і не звязваўся. Будзем глядзець.

– Можа, на памяць пакінуць?

– Можа, і пакінуць, – cказаў Свiрэпа ў эфiры праграмы «Спорт-кадр».