Усе навіны

Аляксандр Хацкевіч: «Украінцы не даруюць Лукашэнку, а сапраўдныя беларусы аддаюць жыцці за Украіну»

25 траўня, 14:00

Экс-трэнер зборнай Беларусі Аляксандр Хацкевіч у інтэрв'ю YouTube-каналу «ЧестнОК» распавёў пра стаўленне ўкраінцаў да Аляксандра Лукашэнкі.

– Прыязджаюць у Беларусь з Украіны, Расіі, усё роўна. Усе казалі да 2020 года: «Што вас не задавальняе»? Быццам бы тыя ж украінцы казалі. Лукашэнка, парадак, усе справы. Як вы тлумачылі, што не ўсё так проста.

– Гулялі футбалісты з Украіны ў Беларусі. Думаю, Саша Ноек. Ён казаў, што я лепшай краіны, чым Беларусь... Я хачу тут застацца. Набыў нерухомасць. Сёння, не ведаю, калі спытаць у таго ж спартоўца, які гуляў у Беларусі. Менавіта ўкраінскага. Ці гатовы ён сёння пасля 2020 года вярнуцца ў Беларусь і жыць у Беларусі? Мне здаецца, што 99 працэнтаў. Тыя, што ў 2017, 2016, 2018. Можа быць і ў 2019 годзе казалі, што гэта краіна для жыцця. Тут спакойна для дзяцей.

Магчыма, так, спакойна. Але мы гаворым сёння пра свабоду слова, пра свабоду выбару. Вось гэтага няма. Сёння ў Беларусі, у маім разуменні, гэта забаронена. І пры гэтым забаронена законам.

– Як думаеце, украінцы змогуць дараваць Лукашэнку?

– Не. Трэба разумець таксама, якая ўлада ў Беларусі. Беларусь таксама практычна... Губерня ці колькі там у Расіі аўтаномных акруг. Гэта неафіцыйная такая частка, у маім разуменні, Расіі. У тым жа 2020 г. сілавыя структуры душылі гэты працэс. Гэтыя мірныя мітынгі. Сумесна беларускія і расійскія [сілавікі].

Лукашэнку дакладна не прабачаць. А беларусы паказваюць, сапраўдныя беларусы, што яны аддаюць свае жыцьці за Ўкраіну.

– Вы верыце ў цудоўную Беларусь будучыні? Дзе будзе дэмакратыя. Што б вы там хацелі бачыць?

– Шмат гаворыцца новая Беларусь. Беларусь і так, краіна маладая. Я спадзяюся, што яшчэ ў сваім жыцці я змагу вярнуцца ў Беларусь. Спакойна хадзіць па вуліцах. Усміхацца, бачыць сваіх сяброў, сваіх бацькоў. Вось як мы з табой сядзім, размаўляем. І спакойна размаўляць на любую тэму. Пра спорт, пра палітыку, пра прэзідэнта краіны. Што добра, што дрэнна. А не казаць, што ў нас усё так добра. Мы самыя лепшыя на зямлі, як гэта падаецца сёння ў Беларусі, беларускаму народу. Ёсць краіна, якая павінна быць больш шчаслівай, – сказаў Хацкевіч.