Усе навіны

Ранел Янг падпісаў свой першы прафесійны кантракт з «Ліверпулем»

25 траўня 2023, 19:41

17-гадовы вінгер «Ліверпуля» U18 Ранел Янг падпісаў сваё першае прафесійнае пагадненне з клубам.

Гулец перайшоў у акадэмію «мерсісайдцаў» з «Хадэрсфілда» ва ўзросце 11 гадоў. У гэтым сезоне Янг гуляў за «Ліверпуль» у Прэм'ер-лізе U18, а таксама выступаў за каманду U19 у Юнацкай лізе УЕФА, у якой яны дайшлі да чвэрцьфіналу.

Ранел правёў 17 матчаў у Прэм'ер-лізе U18 у гэтым сезоне, вызначыўшыся 4 галамі і 1 асістам.