Усе навіны

Лерма пяройдзе з «Борнмута» ў «Крыстал Пэлас» як свабодны агент

27 траўня, 16:13

Паўабаронца «Борнмута» Джэферсан Лерма працягне кар'еру ў «Крыстал Пэлас», паведамляе The Athletic.

«Вішні» не змаглі пераканаць футбаліста падпісаць новы кантракт. Паколькі дзеючае пагадненне завершыцца летам, ён пяройдзе ў «Пэлас» як свабодны агент.

Лерма пачаў карʼеру ў Калумбійскім «Атлетыка», у 2015-м перайшоў у «Левантэ», а летам 2018 года «Борнмут» набыў яго за рэкордныя тады 25 млн фунтаў. Усяго ў складзе англійскага клуба правёў 183 матчы, забіў 12 мячоў і аддаў 8 галявых.

«Крыстал Пэлас» знаходзіцца на 11-й пазіцыі ў АПЛ, «Борнмут» – 15-й.