Усе навіны

Ван дэр Сар абвясціў пра свой сыход з пасады выканаўчага дырэктара «Аякса»

30 траўня, 13:13

Выканаўчы дырэктар «Аякса» Эдвін ван дэр Сар абвясціў, што ўлетку пакіне сваю пасаду.

Сваё рашэнне 52-гадовы галандзец растлумачыў неабходнасцю адпачыць і заняцца іншымі справамі.

Ван дэр Сар працаваў у структуры клуба пачынаючы з лістапада 2012 года. У 2016 годзе быў прызначаны на пасаду выканаўчага дырэктара.

На апошняй хатняй гульні «Аякса» ван дэр Сар быў асвістаны з-за дрэнных вынікаў каманды ў гэтым сезоне.

Клуб упершыню з 2009 года не згуляе ў Лізе чэмпіёнаў, заняўшы 3-е месца ў чэмпіянаце.