Усе навіны

Хадасевіч пра 1:1 «Мінска» і мінскага «Дынама»: «Для «бела-блакітных» другая страта ачкоў у гэтым сезоне. І ўсё чыста на полі»

30 траўня, 14:47

Журналіст Мікалай Хадасевіч пракаментаваў нічыю «Мінска» і мінскага «Дынама» з лікам 1:1 у 10-м туры вышэйшай лігі.

«Мінск» прымаў «Дынама» Мінск – нічыйны вынік 1:1. Прычым мінскае «Дынама» першым забіла, адкрылі лік. Гэта зрабіў Нікіфарэнка, а вось у самым канцы таксама прапусцілі.

«Мінск»паказвае характар. І гэта вельмі дзіўна. Асабліва на фоне навін наколькі там мала грошай і нейкія мізэрныя кантракты. І ўвогуле, якія яшчэ запазычанасці. Але Сяргей Яромка ведаў, на што ішоў. Ацаніў патэнцыял гэтых маладых футбалістаў і з гэтымі маладымі футбалістамі без гучных слоў стаў, па вялікім рахунку, у адзін шэраг з тымі, хто можа працаваць з вельмі нізкім кадравым патэнцыялам. Або, наадварот, патэнцыйна з вялікім кадравым патэнцыялам тых маладых футбалістаў, якія ёсць.

Для менскага «Дынама» гэта другая страта ачкоў у гэтым сезоне. І ўсё чыста на полі. Гэта працяг тэмы, якая так ці інакш лунае, што абавязкова «Дынама» на футбольным полі могуць дапамагаць.

Людзі прыходзяць іншыя, яны могуць працаваць іншымі метадамі. І мінскаму «Дынама» на футбольным полі суддзям ці яшчэ каму іншаму можна і не дапамагаць.

З улікам таго, што ў «Мінску» няма грошай, «Мінск» могуць разбіраць. І ад гэтага Сяргею Яромку будзе ўсё складаней і складаней па дыстанцыі. Гэта значыць лепш зараз назапасіцца гэтым тлушчам для таго, каб потым, калі пачнуць выдзіраць, а выдзіраць могуць і будуць, і нават мінскае «Дынама» можа патузаць каго-небудзь, на восеньскім адрэзку будзе проста спакайней», – сказаў Хадасевіч.