Все новости

Трэнер «Нёмана» Суліма дыскваліфікаваны на два матчы

2 чэрвеня 2023, 16:24

КДК АБФФ дыскваліфікаваў трэнера «Нёмана» Аляксандра Суліму на два матчы. Акрамя таго, спецыяліст павінен выплаціць штраф у памеры 10 базавых велічыняў (370 беларускіх рублёў – Tribuna.com).

Нагадаем, Суліма быў выдалены ў матчы з «Тарпеда-БелАЗ» за агрэсіўныя паводзіны.