Усе навіны

Мікіта Капленка: «Калі не браць нашыя «-35», то «Шахцёр» ідзе нараўне з «Тарпеда-БелАЗ». Дзве добрыя каманды, якія ўверсе табліцы»

4 чэрвеня, 08:50

Абаронца «Шахцёра» Мікіта Капленка падвёў вынікі матчу з «Тарпеда-БелАЗ» (1:1) у 11-м туры чэмпіянату Беларусі.

– Нейкае спусташэнне пасля матчу. Другі тайм жудасна правялі, увогуле не ў сваю гульню гулялі. Катастрофа – я б [так гэта] назваў. Хаця ў «Тарпеда-БелАЗ» ніводнага моманту. Так, паўмоманты, падыходы нейкія. Валодалі ініцыятывай, але стоадсоткавых момантаў не было. А ў нас Карпіцкі мог забіваць, рабіць лік 2:1. І нават па такой гульні мы маглі перамагаць.

– Што разладзілася?

– Думаю, пасля забітага гола сталі баяцца гуляць, хоць да гэтага кантралявалі ход матчу. Пасля гала, можа, спрацавала псіхалогія. Будзем разбірацца.

– Тым не менш выезд першапачаткова меркаваўся няпростым, бо прыехалі да ўладальніка Кубка Беларусі.

– Вядома. Калі не браць нашыя «-35», то мы [ідзём] нараўне з «Тарпеда-БелАЗ». Дзве добрыя каманды, якія ўверсе табліцы. Іншай гульні ніхто і не чакаў.

– Была дадатковая прынцыповасць у сувязі з тым, што ты раней выступаў за жодзінцаў?

– Не. Проста было прыемна вярнуцца на гэты стадыён. У 2020 годзе мы правялі добры сезон. А так нічога асаблівага і прынцыповага, – сказаў Капленка.