Усе навіны

На прэс-канферэнцыю Альшэўскага пасля матчу са «Слуцкам» не прыйшлі журналісты

5 чэрвеня 2023, 08:45

На прэс-канферэнцыю галоўнага трэнера БАТЭ Кірыла Альшэўскага пасля матча са «Слуцкам» (0:1) не прыйшлі журналісты. Сярод тых, хто прысутнічаў на пасляматчавым брыфінгу трэнера, былі толькі прадстаўнікі клубных медыя.

Нагадаем, што раней таксама журналісты адсутнічалі на прэс-канферэнцыі Сяргея Яромкі пасля матча з брэсцкім «Дынама» (0:1).