Усе навіны

Сяргей Сасноўскі: «Улічваючы, што «Шахцёр» не можа прэтэндаваць на медалі, «Нёман» можа стрэліць»

5 чэрвеня, 21:57

Беларускі спецыяліст, экс-абаронца «Нёмана» Сяргей Сасноўскі падзяліўся меркаваннем аб удалым выступленні каманды. Гарадзенцы займаюць другое месца.

– Ці цешыць тое, якое месца займае «Нёман»?

– Цяпер той год, калі каманда нарэшце можа ўзяць медалі. Усё для гэтага ёсць: добры склад, вопытныя футбалісты. Не чуў, што былі праблемы нефутбольнага характару. Але ўсё ў іх руках. Улічваючы, што «Шахцёр» не можа прэтэндаваць на медалі, «Нёман» можа сёлета стрэліць, – сказаў Сасноўскі ў эфіры праграмы «На грани фола».