Усе навіны

Мальдзіні і Масара вырашылі пакінуць «Мілан»

5 чэрвеня, 23:55

Сустрэча паміж уладальнікам «Мілана» Джэры Кардынале і дырэктарамі клуба Паола Мальдзіні і Фрэдэрыкам Масарай прайшла вельмі дрэнна, паведамляе Calciomercato.

Сёння, 5 чэрвеня, тэхнічны дырэктар Мальдзіні і спартыўны дырэктар Масара сустракаліся з Кардынале, каб абмеркаваць стратэгію на наступны сезон. Але падчас размовы стала зразумела, што паміж дырэктарамі і ўладальнікамі зусім розныя погляды на праект клуба, асабліва наконт ролі Мальдзіні ў ім і па трансферным бюджэце на лета.

Мальдзіні вырашыў пакінуць сваю пасаду, разам з ім пойдзе яго правая рука Масара. Яны адказвалі за трансферы і перамовы па кантрактах. Мальдзіні займае пасаду тэхдырэктара з 2018 года, Масара далучыўся ў 2019-м.

Галоўным прэтэндэнтам на пасаду новага спартыўнага дырэктара «Мілана» называюць Іглі Тарэ, які толькі што пакінуў аналагічны пост у «Лацыа» пасля 15 гадоў працы. Таксама верагодны варыянт з перадачай часткі абавязкаў генеральнаму дырэктару «расанеры» Джорджыа Фурлані, які працаваў над важнымі этапамі падаўжэння кантракту з Рафаэлем Леау.

«Мілан» у гэтым сезоне фінішаваў 4-м у Серыі А.