Усе навіны

Чыноўнік «Мінаблвыканкама» Булойчык: «Чамусці лічым, што ў Д3 – суперкаманды, якія нібыта па спартовым прынцыпе туды прайшлі»

28 красавіка, 08:44

Так званы кіраўнік упраўлення спорту мінскага аблвыканкама Лукашэнка Яўген Булойчык распавёў аб тым, чым яго не задавальняе рашэнне АБФФ аб рэфармаванні другой лігі.

– АБФФ прапануе зрабіць трэцюю лігу. Чаму камандам, якія ў другой будуць прайграваць 0:15, з яе не пачаць?

– У нас цяпер фармат чэмпіянату вобласці – гэта і ёсць [чэмпіянат] рэспублікі [Д3]. З'яўляюцца каманды, якія мацнейшыя. Мы вызначаем чэмпіёна вобласці, потым плэй-оф, выйграеш – ідзі ў першую лігу. Ніякіх праблем.

Але нават калі ўявіць трэцюю лігу як аматарскую, то мы чамусьці лічым, што ў другой лізе – суперкаманды, якія вартыя там гуляць і нібыта па спартыўным прынцыпе туды прайшлі, – сказаў Булойчык.