Усе навіны

«Чэлсі» факусуецца на трансферы Кайседа пасля таго, як сарваўся пераход Угартэ

6 чэрвеня, 15:43

Кіраўніцтва «Чэлсі» пераключыць сваю ўвагу на паўабаронцу «Брайтана» Мойсеса Кайседа пасля таго, як сарваўся пераход Мануэля Угартэ, паведамляе Evening Standard.

І «Чэлсі», і «ПСЖ» пагадзіліся выплаціць клаўсулу партугальца ў памеры 52 млн фунтаў стэрлінгаў, але парыжане прапанавалі гульцу «Спортынгу» вялікі заробак, таму лонданскі клуб выйшаў з перамоваў.

Цяпер «Чэлсі» будзе спрабаваць закрыць здзелку па Кайседа раней «Арсенала» і «Ліверпуля», якія таксама прэтэндуюць на эквадорца.

Арыентыровачны кошт гульца – больш за 80 млн фунтаў.