Усе навіны

«Нёман», які стаў 9-м у ЧБ-2022, згуляе ў кваліфікацыі Лігі канферэнцый замест «Іслачы» (sport5.by)

6 чэрвеня, 15:46
10

Паводле інфармацыі sport5.by, «Нёман» згуляе ў кваліфікацыі Лігі канферэнцый замест «Іслачы».

Пасля адмовы АБФФ у выдачы ліцэнзій для еўракубкаў «Шахцёру» і «Энергетыку-БДУ» «ваўкі» атрымалі права згуляць у 1-м раундзе кваліфікацыі Лігі канферэнцый як пятая каманда ЧБ-2022.

Аднак, як паведамляе крыніца, УЕФА адмовілася дапускаць «Іслач» у еўракубкі з-за таго, што каманда ў 2016-м годзе правяла дагаворны матч, што супярэчыць цяперашнім нормам арганізацыі. Афіцыйна дэталі будуць патлумачаны ў бліжэйшы час.

Нагадаем, што гродзенцы сталі 9-мі па выніках чэмпіянату Беларусі ў сезоне-2022, аднак атрымалі еўракубкавую ліцэнзію па ходзе Кубка Беларусі-2022/23, дзе выйшлі ў паўфінал. «Мінск» і «Гомель», якія занялі 6-е і 7-е месцы ў ЧБ-2022, не спрабавалі атрымаць ліцэнзіі да абвяшчэння пра пакараннi па справе «Шахцёра», да моманту якога прайшлі тэрміны падачы дакументаў. «Тарпеда-БелАЗ», які стаў 8-м у мінулым сезоне, згуляе ў Лізе канферэнцый як пераможца Кубка Беларусі.

Паказаць яшчэ 10