Усе навіны

Хаўбек «Віцебску» Красноў: «Першыя гульні мы не ўпэўнена пачалі, але яшчэ шмат матчаў, каб выканаць задачу і выйсці ў вышэйшую лігу»

6 чэрвеня, 20:45

Паўабаронца «Віцебску» Яўген Красноў пасля перамогі на «Макслайнам» (1:0) у 10-м туры першай лігі распавёў пра задачы каманды на сезон.

«Першыя гульні неяк мы не ўпэўнена пачалі, псіхалагічна было цяжка, але трэнер працягваў нам казаць, што ўсё ў нашых руках.

Мы павінны верыць у сябе і я думаю, што вось гэтая ўпэўненасць прыходзіць да нас з кожнай гульнёй усё больш і больш.

Яшчэ вельмі шмат гульняў наперадзе. Мы павінны ў кожнай гульні здабываць тры ачкі, каб выканаць задачу і выйсці ў вышэйшую лігу», – сказаў Красноў.