Усе навіны

Карла Анчалоці: «Саудаўская Аравія можа падняць узровень сваёй лігі да ўзроўню еўрапейскіх чэмпіянатаў»

8 чэрвеня, 16:49

Галоўны трэнер «Рэала» Карла Анчалоці пракаментаваў актыўнасць клубаў з Саудаўскай Аравіі на трансферным рынку.

«Яны разумеюць, што ўзровень цікавасці да футбола ў свеце расце, што расце запал да гульні.

Саудаўская Аравія хоча падняць узровень сваёй лігі да ўзроўню еўрапейскіх чэмпіянатаў. Яны могуць гэта зрабіць», – сказаў Анчалоці.

Раней кантракт з саудаўскім «Аль-Іціхадам» падпісаў экс-капітан «Рэала» Карым Бензема.