Усе навіны

«Аль-Хілаль» гатовы прапанаваць Неймару зарплату ў памеры 250 мільёнаў еўра ў год

12 чэрвеня, 10:02

«Аль-Хілаль» працягвае працаваць над трансферам вінгера «ПСЖ» Неймара.

Паводле інфармацыі інсайдэра Нікола Скіры, саудаўскі клуб гатовы прапанаваць бразільцу кантракт на 3 гады з заробкам у 250 мільёнаў за сезон.

Гэта зробіць Неймара самым высокааплатным іграком чэмпіянату Саудаўскай Аравіі. Крышціяну Раналду ў «Аль-Насрэ» атрымлівае прыкладна 200 мільёнаў еўра за год.

Раней паведамлялася, што прадстаўнікі «Аль-Хілаля» прыбылі ў Парыж для абмеркавання патэнцыйнага трансферу 31-гадовага футбаліста.

Кантракт Нэймара з «ПСЖ» дзейнічае да лета 2025 года. У мінулым сезоне бразілец забіў 18 галоў і 16 асістаў у 29 матчах.