Усе навіны

Кудравец пра адбор да Еўра-2024: «Вынік вельмі кепскі. Але практычна паўчэмпіянату прайшло, таму мы гатовыя да Ізраілю»

16 чэрвеня, 09:09

Брамнік зборнай Беларусі Андрэй Кудравец распавёў пра падрыхтоўку каманды да матчу супраць Ізраіля ў межах кваліфікацыі да Еўра-2024.

«У першыя два дні было цяжкавата, потым у прынцыпе ўжо асвоіліся, уключыліся і зараз у баявых кандыцыях знаходзімся.

Вынік, ну, шчыра кажучы, вельмі дрэнны. У прынцыпе, часу даволі шмат прайшло, згулялі ў чэмпіянаце некалькі тураў, ужо практычна паўчэмпіянату прайшло, таму, у прынцыпе, мы гатовыя», – сказаў Кудравец.