Усе навіны

Сяргей Паліцевіч: «Праігралі. Ідзём далей. Я не ведаю што сказаць»

17 чэрвеня, 01:04

Абаронца зборнай Беларусі Сяргей Паліцевіч падзяліўся меркаваннем пра матч з Ізраілем (1:2).

– Другі тайм нам не так добра атрымаўся, калі не сказаць грубей. Чаму?

– Тут адна прычына: мы выйгравалі 1:0. 100 гадоў не перамагалі. Хацелася чыста перамагчы, абаранялі лік, які дасягнулі ў першым тайме. Хаця ў распранальні казалі, што так рабіць нельга, але як склалася.

Я кажу... Ужо не ведаю, пра што казаць: выкладваліся, гулялі на 100%. Маглі са стопрацэнтных момантаў забіваць, я таксама. Прайгралі. Ідзём далей. Я не ведаю, што яшчэ сказаць, – сказаў Паліцевіч.