Усе навіны

Заўзятары Грузіі спявалі «Пуцін – #####» падчас выязнога матча з Кіпрам

18 чэрвеня, 13:22

Балельшчыкі зборнай Грузіі ў матчы з Кіпрам (2:1) на выездзе ў рамках кваліфікацыі да чэмпіянату Еўропы 2024 года выканалі крычалку пра прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна.

На 23-й хвіліне матча грузіны праспявалі «Пуцін – #####». Гэта можна было пачуць у трансляцыі гульні.

Матч праходзіў у Ларнаку.

Раней аналагічную крычалку праспявалі фанаты Латвіі на гульні з Турцыяй.