Усе навіны

Ігар Кавалевіч: «Нёману» дастаўся самы складаны супернік з магчымых. Аптымальна было б правесці два матчы на полі «Вадуца»

20 чэрвеня, 19:28
3

Галоўны трэнер гродзенскага «Нёмана» Ігар Кавалевіч пракаментаваў вынікі лёсавання 1-га кваліфікацыйнага раунда Лігі канферэнцый.

– З той пяцёркі, якая ўтварылася раніцай, нам дастаўся самы складаны супернік з магчымых. «Вадуц» у мінулым сезоне ўдзельнічаў у групавым раундзе Лігі канферэнцый, мае сур'ёзны еўракубкавы вопыт. Але будзем дужацца. Больш канкрэтную інфармацыю пра суперніка, як ён мяняецца летам, яшчэ толькі трэба будзе вывучыць.

Што да месца правядзення матчаў, то пытанне вырашаецца. Мы разглядалі розныя варыянты, у тым ліку Венгрыю. Аптымальна, думаю, у нашых умовах было б правесці два матчы на полі суперніка. Цяпер у Швейцарыі знаходзяцца старшыня клуба Іван Ворсовіч і спартыўны дырэктар Дзмітрый Кавалёнак, вядуцца перамовы, – сказаў Кавалевіч.