Усе навіны

«МЮ» рыхтуе апошнюю прапанову па Маунту на суму больш за 55 млн фунтаў

23 чэрвеня, 14:50

«Манчэстэр Юнайтэд» рыхтуе трэцюю і апошнюю прапанову па паўабаронцы «Чэлсі» Мэйсану Маўнту, паведамляе The Times.

Клуб збіраецца прапанаваць больш за 55 млн фунтаў, і калі гэтая прапанова не будзе прынята, то манкуніянцы выйдуць з перамоваў.

Нагадаем, па інфармацыі Дэвіда Арнштэйна, у мінулы раз «Манчэстэр Юнайтэд» прапаноўваў 40 млн фунтаў + 5 млн бонусамі, але лонданцы хацелі 60 млн + 5 млн бонусамі.

Кантракт гульца з «Чэлсі» заканчваецца наступным летам.