Усе навіны

«Растоў» Сялявы звярнуўся да ПВК «Вагнер», якая заняла горад: «Не трэба крыві! Верым у прэзідэнта»

24 чэрвеня, 12:35
3

«Растоў» беларуса Аляксандра Сялявы звярнуўся да ЧВК «Вагнер», якая заняла горад.

«Хлопцы, Вагнера, не трэба крыві! Мы ўсе адзін народ і змагаемся з адным вонкавым ворагам! Верым у рускі народ і нашага Прэзідэнта!», - напісалі на старонцы Укантакце «Растова».

Прыватная ваенная кампанія «Вагнер» – фарміраванне блізкага да Пуціна бізнесмена Яўгена Прыгожына. «Вагнер» на расійскім баку актыўна ўдзельнічае ў вайне, якую з 24 лютага 2022 года працягвае Расія ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі. За гэты час сябры ЧВК учынілі мноства ваенных злачынстваў.

23 чэрвеня Прыгожын, які раней жорстка крытыкаваў расійскае міністэрства абароны, абвінаваціў ведамства ў удары па ЧВК і паабяцаў «пакараць вінаватых». 24 чэрвеня сілы ЧВК занялі Растоў-на-Доне, дзе знаходзіцца штаб расійскай Паўднёвай вайсковай акругі. Паведамляецца, што «Вагнер» з баямі супраць расійскіх сілавікоў рухаецца ў бок Масквы.

Кіраўнік расійскага рэжыму Уладзімір Пуцін назваў сітуацыю «ўзброеным мяцяжом» і паабяцаў здушыць яго. Прыгожын у адказ заявіў, што Пуцін «глыбока памыліўся».