Усе навіны

Кудравец пра ЛЧ: «Суперніка пакуль не разбіралі»

27 чэрвеня, 16:10

Галкіпер БАТЭ Андрэй Кудравец падзяліўся меркаваннем пра суперніка ў першым кваіфікацыйным раундзе Лігі чэмпіёнаў. Ім стаў албанскі «Партызані».

– Суперніка пакуль не разбіралі. Ня ведаем, што за ён. Але калі ён удзельнічае ў Лізе чэмпіёнаў, то гэта сур'ёзны сапернік. Будзем наладжвацца, як на любы матч.

На мой погляд, наймацнейшымі з магчымых супернікаў з'яўляліся румыны («Фарул» – Tribuna.com). Астатнія – плюс-мінус роўныя, – сказаў Кудравец.