Усе навіны

Эдуар Мендзі перайшоў з «Чэлсі» ў «Аль-Ахлі»

28 чэрвеня, 20:16

«Чэлсі» абвясціў пра трансфер галкіпера Эдуара Мендзі ў «Аль-Ахлі» Джыда.

Дэталі пераходу 31-гадовага сенегальца не раскрываюцца. Па інфармацыі Тransfermarkt, сума трансферу склала 18,5 мільёна еўра.

Брамнік за тры сезоны ў лонданскім клубе правёў 105 матчаў (49 сухіх), у якіх прапусціў 86 галоў.

Разам з камандай Мендзі выйграў Лігу чэмпіёнаў, Суперкубак Еўропы, Клубны чэмпіянат свету, Кубак Англіі і Кубак англійскай лігі.

У 7 матчах плэй-оф пераможнай ЛЧ галкіпер прапусціў усяго два галы.