Усе навіны

Кірыл Альшэўскі: «У Мёрах поле лепшае, чым у Бабруйску, у тысячу разоў»

29 чэрвеня, 12:05
1

Галоўны трэнер БАТЭ Кірыл Альшэўскі пракаментаваў перамогу сваёй каманды над «Мёрамі» з лікам 13:0 у 1/16 фіналу Кубка Беларусі.

«Зразумела, што супернік, скажам так, гуляе ў ніжэйшым дывізіёне, таму шанцаў, напэўна, было ў нас больш.

Рады, што, у прынцыпе, хлопцы падышлі сур'ёзна да гэтай гульні і, незалежна ад ліку, стараліся рабіць тое, што павінны былі рабіць. Тое, што перамаглі… Прынамсі, смак перамогі, як бы там ні было, гэта заўсёды ў плюс.

Падзяку, таму што ў такое сухое надвор'е, я ведаю, што прывозілі машынамі ваду, палівалі, дожджык у гэтым плане таксама аблегчыў працу работнікам стадыёна. Толькі ўдзячнасць, што Мёры не сталі рабіць усё, каб адбіцца, а канкрэтна прыклалі ўсе намаганні, каб мы былі ў максімальна камфортных умовах. Таму што тут поле лепшае, чым у Бабруйску, у тысячу разоў», – сказаў Альшэўскі.