Усе навіны

«МЮ» і «Чэлсі» канчаткова дамовіліся пра трансфер Маунта за 55+5 млн фунтаў

29 чэрвеня, 19:06

«Манчэстэр Юнайтэд» і «Чэлсі» дасягнулі канчатковай згоды па трансферу паўабаронцы Мэйсана Маўнта, гэтую інфармацыю пацвярджаюць журналіст The Athletic Дэвід Арнштэйн і інсайдэр Фабрыцыа Рамана.

Сума складзе 60 мільёнаў фунтаў – 55 гарантаваных выплат і 5 бонусаў.

24-гадоваму англічаніну ўжо дазволілі прайсці медагляд у новым клубе. Для зацвярджэння засталося толькі падпісаць усе дакументы, бо аб асабістых умовах Маунт дамовіўся з «МЮ» яшчэ раней.

У мінулым сезоне на рахунку Мэйсана было 3 галы і 2 асісты ў 24 матчах, падрабязная статыстыка – тут.