Усе навіны

Іван Садаўнічы: «У ЧБ шмат маладых гульцоў, а ў Казахстане іх мала, і туды цягнуцца легіянеры. Мы не можам марнаваць такія грошы»

30 чэрвеня, 13:16
1

Гулец «Нёмана» Іван Садаўнічы параўнаў чэмпіянат Казахстана, у якім ён выступаў, з беларускай вышэйшай лігай.

– Ты гуляў у Казахстане. Цяпер у Беларусі. Гавораць, што ўзроўні адрозніваюцца. Больш за тое, наш чэмпіянат усё больш асядае. Ты згодны?

– Цяпер у нас такая сітуацыя: шмат маладых гульцоў. Паглядзіце, у клубах Казахстана вельмі мала моладзі, часам і няма зусім у старце. А ў нас заўсёды маладыя ёсць. Вось, Дайнека выйшаў, вельмі добры хлопец. «Іслач», «Энергетык-БДУ» той жа, «Мінск»... Вельмі шмат маладых і, спадзяюся, што многія з іх зайграюць і з'едуць у топ чэмпіянаты. Раз ёсць такія ўмовы – трэба да іх адаптавацца. Трэба разьвіваць моладзь.

– Атрымліваецца, праблема ў штучным амаладжэнні?

– Я вам так скажу: калі я пачынаў гуляць у футбол, не было ніякіх штучных лімітаў. А майго года: Пуціла, Кісляк, Гігевіч, Вераціла, Верхаўцоў, Паліцевіч. Калі талент ёсць, значыць, чалавек праб'ецца. І нічога не патрэбна штучнага.

А з іншага боку, магчыма, дзякуючы лімітам, у нас з'яўляюцца такія таленты, як Карпіцкі. Можа, і не было б нічога, аднак зараз хлопец ужо едзе на прагляды ў розныя клубы. Так што калі прынялі нешта – трэба з гэтым мірыцца і вучыцца жыць па гэтых правілах.

– Ну, і напрыканцы... Які чэмпіянат мацнейшы: беларускі ці казахстанскі?

– Я магу сказаць адно: Казахстан зараз можа і мацней, але толькі за кошт таго, што туды цягнуцца легіянеры на добрыя заробкі. Не проста так, у свой час, там граў Цімашчук і Аршавін. А наш чэмпіянат зараз не можа сабе дазволіць такія грошы марнаваць, – сказаў Садаўнічы.