Усе навіны

«Дынама-БДУФК» згуляе з малдаўскай «Агарыстай», «Мінск» – з нарвежскай «Валярэнгай» у 1-м раундзе жаночай ЛЧ

30 чэрвеня, 14:47

Сёння сталі вядомыя саперніцы беларускіх клубаў у 1-м раундзе жаночай Лігі чэмпіёнаў.

«Дынама-БДУФК» у паўфінале першага раунда згуляе з малдаўскай «Агарыстай». Матч пройдзе 6 верасня. У выпадку перамогі над саперніцамі з Малдовы, падапечныя Юрыя Малеева згуляюць за выхад у наступны раунд з нідэрланскім «Аяксам».

«Мінск» сустрэнецца з нарвежскай «Валерэнгай». Матч таксама пройдзе 6 верасьня. Калі сталічная каманда пройдзе нарвежак, то ў фінале згуляе з пераможцам пары «Брондбю» (Данія) – «Селтык» (Шатландыя).

«Ворскла» беларускага трэнера-аналітыка Дзмітрыя Сіняка ў паўфінале кваліфікацыі згуляе з эстонскай «Флорай», а ў фінале з пераможцам балканскай пары «Сараева» - «Осіек».

Сербскі «Спартак» з Субоціцы, за якую выступае Вікторыя Ціхан, у паўфінале згуляе з фарэрскім клубам «Клаксвік»

Першы раунд з'яўляецца адным з двух адборачных перад групавой стадыяй. Першы раунд складаецца з двух этапаў, у якіх праводзіцца па адным матчы: паўфінал (6 верасня) і фінал/матч за трэцяе месца (9 верасня). Пераможцы кожнага з фіналаў праб'юцца ў другі раунд.