Усе навіны

АБФФ дыскваліфікавала трэнера «Крумкачоў» Казарына на 7 матчаў

30 чэрвеня, 15:09

Сёння адбылося пасяджэнне кантрольна-дысцыплінарнага камітэта АБФФ, на якім было прынята рашэнне аб дыскваліфікацыі на 7 матчаў трэнера «Крумкачоў» Андрэя Казарына.

У матчы 7-га круга другой лігі супраць БДУ (2:2) памочнік галоўнага трэнера быў выдалены на 88 хвіліне за абразу судзейскай брыгады. У пратаколе матчу пазначана, што пасля заканчэння матча Казарын нецэнзурна лаяўся ў адрас судзейскай брыгады і штурхнуў рукамі ў грудзі чацвёртага арбітра.

Пасля матчу паміж «Энергетыкам-БДАТУ» і мінскім «Тарпеда» на 6 і 7 матчаў дыскваліфікаваны паўабаронца «студэнтаў» Артур Купрэйчык і абаронца «бела-чорных» Уладзіслаў Якавіцкі адпаведна. У абодвух значыцца артыкул 72 «Масавая бойка», а ў Якавіцкага таксама артыкул 69 «Сур'ёзныя парушэнні правілаў гульні».