Усе навіны

Хацкевіч пра працу ў расійскім «Ротары»: «Я вельмі шкадую»

2 ліпеня, 16:02

Экс-трэнер зборнай Беларусі Аляксандр Хацкевіч выказаўся наконт працы ў расійскім «Ротары».

– Там спецыфіка клуба, ён бюджэтны, і трэба толькі грошы асвоіць.

– Вам сорамна за гады працы ў «Ротары»?

– Так.

– Вы шкадуеце?

– Я вельмі шкадую.

– Ваша цытата, што там ходзяць усе ў сініх пінжаках, у чырвоных гальштуках і са сцяжкамі «Адзіная Расія».

– Ну там яны ўсе дэпутаты, вось калі такая ўніформа ў іх, калі можна сказаць, так? Сінія такія пінжакі, ну касцюм сіні, белыя кашулі, чырвоны гальштук і значок «Адзіная Расія». Усё вось гэтыя, там жа клуб гэта бюджэтны, там губернатар, там міністр спорту гэтага – яны ўсе ў «Адзінай Расіі». Вось усе яны як пад капірку.

Быў такі момант у 2020 годзе, калі ўсё гэта адбылося пасля выбараў, калі пачалі збіццё народа, калі пачалі забіраць людзей, вось, дык я выступіў таксама ў падтрымку таго, што супраць гвалту. І да мяне падышоў спартовы дырэктар, ну хтосьці з адміністрацыі клуба, ён перадаў словы міністра спорту Валгаградскай вобласці. Каб я там перастаў выступаць, і тыя тэксты, якія мне пішуць, я ў прэсу не выносіў.

Ну я сказаў, што мне ніхто не піша, гэтае маё меркаванне, але яно адрознівалася ад іх меркавання, таму я зразумеў, што тут таксама на гэтай глебе мы далей працаваць не будзем.

Па футболе тамака ніякіх, тое, што для клуба трэба было, але… Я кажу, я не жадаю ўспамінаць, таму што гэта, на жаль, калі сказаць па ўсёй Расіі, то вось так вось адбываецца ў 90% клубаў футбольнай Расіі. Бо і прыватных клубаў няма, усё толькі за кошт бюджэту.

Партыя, так, скажа, колькі трэба туды занесці, колькі трэба патраціць на спорт, але вось такі спорт у іх усюды. Калі ўспомніць Алімпіяду ў Сочы, так, што яны на допінгу колькі медалёў заваявалі, колькі яны прыкрылі яшчэ такіх вось момантаў, то там усё робіцца несумленна.

– А вы з-за гэтага сышлі? Былі яшчэ нейкія прычыны?

– Ну там пачалі вылазіць таксама, хто павінен гуляць, але яны палічылі, што ў сямі гульнях трэба было камандзе чатыры ачкі набраць, і яна заставалася б у прэм’ер-лізе. Яны вырашылі, што справяцца ўжо без штаба Хацкевіча.

Сёння я нават не ведаю, дзе «Ротар», у якой лізе, мне не цікава гэта наогул. Для мяне гэты чэмпіянат і ўсё, што звязана з той краінай, увогуле пасля таго, што адбылося і адбываецца сёння ва Украіне, не існуе наогул. Ні ў якіх разуменнях ні спорт, ні палітыка, ні людзей не цікавіць нічога.

– Вы ў расійскія клубы цяпер ні нагой?

– Іх не існуе. Ні ў расійскую, ні ў беларускую, – сказаў Хацкевіч.