Усе навіны

Глеб – Фабрэгасу: «Бро, у цябе была выдатная кар'ера»

2 ліпеня, 17:07

Экс-паўабаронцы «Арсенала» Аляксандр Глеб адрэагаваў на завяршэнне кар'еры экс-партнёра Сэска Фабрэгаса.

– Бро, у цябе была выдатная кар'ера, Я ўпэўнены, што ты даб'ешся такіх жа поспехаў у трэнерскай дзейнасці, – напісаў Глеб.

На працягу кар'еры 36-гадовы іспанец гуляў за «Арсенал», «Барселону», «Чэлсі», «Манака» і «Кома». На яго ліку 125 галоў і 217 асістаў у 739 матчах.

У складзе нацыянальнай зборнай іспанец двойчы выйграваў чэмпіянат Еўропы і адзін раз – чэмпіянат свету.