Усе навіны

«Інтэр» гатовы прапанаваць «Чэлсі» 30 мільёнаў за Лукаку

3 ліпеня, 14:22

У бліжэйшыя дні «Інтэр» зробіць афіцыйную прапанову «Чэлсі» па трансферы нападаючага зборнай Бельгіі Рамэлу Лукаку.

Паводле інфармацыі La Gazzetta dello Sport, «нерадзуры» прапануюць за 30-гадовага форварда 30 мільёнаў еўра. На гэтым тыдні «Інтэр» і «Чэлсі» правядуць чарговы раунд перамоваў у фармаце відэаканферэнцыі.

Зрэшты, да сазвону з прадстаўнікамі англійскага клуба «Інтэр» павінен вырашыць пытанне з трансферамі на выхад. Чакаецца, што міланскі клуб прадасць Марцэла Брозавіча ў «Аль-Наср» за 18 мільёнаў еўра, таксама магчымы дарагі пераход Андрэ Анана ў «Манчэстэр Юнайтэд».

Нагадаем, у канцы чэрвеня з’явілася інфармацыя, што Лукаку адхіліў прапанову «Аль-Хілаля» з заробкам у 45 мільёнаў еўра ў год. Рашэнне бельгійца тлумачыцца жаданнем гуляць толькі за «Інтэр».

Сезон 2022/23 Рамэлу правёў на правах арэнды ў складзе «нерадзуры». Лукаку згуляў у 37 матчах ва ўсіх турнірах, на яго рахунку 14 галоў і 7 асістаў. Поўная статыстыка 30-гадовага цэнтрфорварда – тут.