Усе навіны

Аляксандр Івулін: «Самая яскравая спартыўная падзея ў жыцці? Гол у складзе «Крумкачоў»

4 ліпеня, 11:05

Стваральнік YouTube-праекта «ЧестнОК» Аляксандр Івулін расказаў, што лічыць самай яскравай спартыўнай падзеяй у сваім жыцці.

– Якая самая яскравая спартыўная падзея ў тваім жыцці?

– Гол у складзе футбольнага клуба «Крумкачы», прафесійнай каманды, але ў таварыскім матчы. Гол супраць «Віліі». Пасля матчу мы паехалі з сябрамі на Зыбіцкую, і было неверагодна, калі да цябе падыходзяць незнаёмыя хлопцы, дзяўчынкі і віншуюць з голам. Гэта было так крута, – сказаў Івулін.