Усе навіны

Фарке ўзначаліць «Лідс» (TalkSport)

4 ліпеня, 11:51

Новым галоўным трэнерам «Лідса» стане Даніэль Фарке, сведчыць TalkSport.

Па дадзеных крыніцы, нямецкі спецыяліст ужо ўзгадніў умовы супрацоўніцтва.

Апошнім клубам Фарку была «Барусія» Менхенгладбах, да гэтага ён узначаліў расейскі «Краснадар» у пачатку 2022 года, але пакінуў каманду ў сакавіку, не правёўшы ніводнага матчу.

У Англіі Даніэль ужо трэніраваў «Норвіч».

«Лідс» па выніках мінулага сезона вылецеў з АПЛ.