Усе навіны

Павел Савіцкі: «Хачу дваццатку, напэўна, забіць у гэтым сезоне. Калі жадаем з «Нёманам» медалі ўзяць, то трэба забіваць»

4 ліпеня, 16:00
1

Нападаючы «Нёмана» Павел Савіцкі падзяліўся асабістымі планамі рэзультатыўнасці ў гэтым сезоне вышэйшай лігі.

– Калі вось 99 [галоў] у мяне было, калі я ў тым годзе зламаўся, то я памятаў, што мне 100 трэба забіць 100%. Таму гэтую лічбу я ведаў, сачыў і спрабаваў хутчэй забіць, пераадолець. А вось там зараз вось напісалі 150 ачкоў [па сістэме «гол+пас»], гэтага я не ведаў, але не сачыў, шчыра.

– Колькі трэба для шчасця ў гэтым сезоне?

– Ну, пакуль як складаюцца абставіны, хачу дваццатку, напэўна, забіць.

– «Гол+пас»?

– Не, проста галы.

– Нядрэнна.

– Ну, а як па-іншаму? Калі мы хочам медалі ўзяць, то трэба забіваць, – сказаў Савіцкі.