Усе навіны

Раман Пасевіч: «Кавалевічу кожны дзень абяцалі, што гульцоў «Нёмана» з «чорнага спісу» вось вось заявяць»

5 ліпеня, 13:08

Паўабаронца «Нёмана» Раман Пасевіч распавёў пра чаканне рашэння рэжымнай камісіі па футбалістам «Нёмана» з «чорнага спісу».

– Рома, як цяпер праходзіць тваё жыццё? Амаль паўгода як без прафесійнага футбола.

– Так, гэта так, але трымаў форму, трэніраваўся з камандай і індывідуальна. У гэты паўгадавы прамежак насамрэч працаваў як ніколі.

– Што наогул казаў Ігар Кавалевіч, калі вы зразумелі, што не будзеце дакладна гуляць у першай палове сезона?

– Ігар Мікалаевіч да канца верыў, што нас дапусцяць, і яму абяцалі, што вось-вось заявяць. Казалі кожны дзень і кожны тыдзень, таму мы да канца верылі, што ўсё атрымаецца.

– «Нёман» зараз набраў выдатны ход у чэмпіянаце, ці рады ты за хлопцаў і хацелася б дапамагчы калектыву цяпер?

– Так, вельмі хацелася. Усю перадсезонку найграваўся і адчуваў сябе выдатна. А тут нешта незразумелае адбылося. Думкаў з разраду «а можа са мной лепш бы гулялі» ці «без мяне ўсё атрымліваецца ў іх і класна» не было. Усе мы ведаем, што незаменных няма. Як кажа сам Ігар Мікалаевіч: «Нават калі я адсутнічаю на краі з-за выдалення, »Нёман« усё роўна будзе гуляць». Таму я магу смела заявіць, што і без мяне буду хлопцы гуляць добра. Таму жадаю ім перамог і вельмі хачу, каб яны выйгралі гэты чэмпіянат, – распавёў Пасевіч.

Нагадаем, у снежні 2022-га «Трыбуна» паведамляла пра стварэнне «чорнага спісу» так званага Мінспорту як мінімум з 48 прозвішчаў, у асноўным з удзельнікаў відэа супраць гвалту ў верасні 2020-га. З фігурантамі спісу клубам у рэжымнай Беларусі было забаронена заключаць кантракты. П

азней стала вядома, што «Мінспорту» робіць выбарачныя выключэнні з пераліку, на што могуць паўплываць прашэнні кіраўнікоў клубаў і ўдзел у рэжымных мерапрыемствах, аднак некаторым гульцам не дапамагае і гэта.